Андрусь Дылюк
Малітва за Беларусь
О Божа вялікі, святы і магутны!
У імя Ісуса Хрыста я прашу:
Ты выратуй, Божа, народ мой пакутны,
Пастаў на збаўлення і праўды шашу.
І многія душы, што ў цемры
блукаюць,
Убачаць хай Божай любові святло,
Няхай яны шчасце і праўду спаткаюць,
Бо шчасце ў Ісусе з нябёсаў прышо.
Гаротнікам многім пашлі
пакаянне,
Духоўным калекам здароўе пашлі,
Хай зведаюць многія выратаванне
На роднай маёй беларускай зямлі.
|