Францішак Багушэвіч.

                 Афяра.

Маліся ж, бабулька, да Бога

Каб я панам ніколі не быў:

Не жадаў бы ніколі чужога,

Сваё дзела як трэба рабіў.

Каб прад меншым я носу не драў,

А прад большым не корчыў спіны,

Каб грэх свой прад сабой я пазнаў,

У другіх каб не відзеў віны;

Чужых жон каб не вёў да граху,

А сваю каб як трэба любіў,

Каб мне дзеці былі у слуху,

Каб я бацькам для іх век дажыў.

Каб людзей прызнаваў за братоў,

А багацтва сваё іеў за іх,

Каб за край быў умёрці гатоў,

Каб не прагнуў айчызны чужых.

Каб я Бога свайго не акпіў,

Каб не здрадзіў за грошы свой люд,

Каб свайго я дабра не прапіў

І нізашто не меў чужы труд.

Каб па двойчы мне грошы не браць

За праданы кусочак раллі,

Каб сваю мне зямельку араць

І умёрці на ёй хоць калі.

web-дизайн  
разработка и продвижение сайта. Ваш сайт будет на первой странице поиска.