Янка Золак

Малітва

О Божа ўсяўладны, О Божа магутны,
пазбаў Беларусь ад напасці;
дай волю краіне і нам шматпакутным
дай сілу, надзею і шчасце.

Цябе, Божа, молім у спеве сугучным:
з'яві Сваю добрую волю!
О Божа ўсяўладны, О Божа магутны,
пашлі нам шчаслівую долю!

Мы - дзеці Твае, мы з пакораю просім:
пазбаў нас ад цяжкае мукі!
Мы лёс Беларусі і свой лёс прыносім
Табе ў справядлівыя рукі.

О Божа ўсяўладны, О Божа магутны,
пазбаў Беларусь ад напасці;
дай волю краіне і нам шматпакутным
дай сілу, надзею і шчасце.

web-дизайн  
разработка и продвижение сайта. Ваш сайт будет на первой странице поиска.