|
|
Ян Вісліцкі
Малітва Ягайлы
Божа, Стваральнік людзей,
міласэрны Айцец наш нябесны!
Ты над усімі жывымі пануеш дзівоснай уладай;
Моры, і рэкі, і горы, лясы, а таксыма народы
Воляй святою захоўваеш, Божа, на вечныя вякі;
Ты ўціхамірваеш бунты людскія і войны спыняеш.
Ратнікам мужным у бітве Ты вечную славу прыносіш,
А пераможным воям падтрымку даеш і надзею;
Ты супакойваеш нораў ліхой Прынестынскай богіні,
Мудра кіруеш усім адпаведна Свайму разуменню.
На караля ж паглядзі Сваім позіркам, поўным спагады.
Злітуйся, Божа, над людам Тваім, нада мною няшчасным,
Абарані мой народ, непахісныя душы і сэрцы
Мужныя ў бітве з варожаю сілай, з кагортамі Марса.
Пераклад з латыні.
1516 г.
|