Ларыса Геніюш
Загад.
Ураджай шумлівы на
палёх,
лугі і рэкі, і азёры,
і магутнéйшы
бор ад бору -
ўсё гэта даў нам добры Бог.
Авёс вяцісты, нівы
жыта,
пшаніцы звонкае калоссе
і шмат дароў багатых ўвосень
з зямелькі плодна-сакавітай.
І хаты роднае
парог,
красу дзяўчатам нашым мілым,
а дзецюкам буйную сілу -
ўсё гэта даў нам добры Бог.
Даў наквець белую
садоў,
багацце песняў мілагучных,
а ў сэрцы даў агонь пякучы
кахання да зямлі дзядоў.
І даў загад нам
добры Бог:
каб кожны моцнаю рукою
араў загон ды сеяў волю
і родную зямлю сцярог.
|