Павел Місько
Беларусь
Раздзіралі цябе па кавалку
Гарапашніца Беларусь.
Беларус нараджаўся - і змалку
Растоптвалі душу на друз.
Каб не ведаў, не цяміў - а хто ж ты?
Блаславіла якая зямля?
І з'явіўся на свет ты навошта,
Каб жывот набіваць ці валляк?
Не, не рохкаць свіннёй ля карыта,
Не ўкрыжоўваць прысуджаны лёс.
Хай тваё нараджэнне - іспыты,
Ды с табою - Хрыстос уваскрос.
Ты ж ствараўся падобным на Бога,
Гэткім ты і з'явіўся на свет.
Дык паўстань! Выпраўляйся ў дарогу!
Небам даны не руш запавет!
|