|
|
Кірыла Тураўскі
Слова ў нядзелю Св.Фамы.
Сёння, красуючы, сонца
увышыню ўсходзіць
і, радуючыся, зямлю
сагравае,-
усходзіць нам гэтак з труны
Сонца святое - Хрыстос -
і ўсіх, што ў Яго вераць, ратуе.
Сышоўшы з вышэйшага месца,
сёння свяцілу вялікшаму
аддае месяц ушану,-
гэтак с суботаю разам
сыходзіць з вышэйшага месца
Стары Закон
і Закону Хрыстову
ужо аддаюць ушану
прарокі.
У пакаянні
грахоўніцкая зіма
скончылася,
і растаў у богаразумнасці лёд няверы,-
гэтак апостальскае навучанне і вера Хрыстова
зіму язычнага куміраўладства скрышылі,
і з выяўленнем ранаў Хрыстовых
растаў лёд Фамовай няверы.
Сёння, красуючы, ажыўляе
вясна зямную прыроду,
і, веючы ціха, вятры-няўрымсты змнажаюць плады,
а зямля, успойваючы насенне,
аздобліваецца зялёнай травой.
XII cm.
|