Паўлюк Багрым

Паўлюк Багрым (1813-1891) - першы беларускі сялянскі паэт. Лёс паэта склаўся драматычна, амаль трагічна. У тыя часы ў Расейскай імперыі існавала прыгоннае права. За сваю любоў да свабоды паэт зведаў шмат зла ад тагачасных уладаў. Верш "Зайграй, зайграй" паэт напісаў, верагодна, калі быў падлеткам. Што трэба было перажыць хлопцу, каб напісать такі верш?! Задумайцеся на хвілінку, што стаіць за кароткімі радкамі:
        "
Бо ў  Крошыне  пан  сярдзіты,
        Бацька кіямі забіты,
        Маці тужыць, сясра плача..."
Але, не гледзячы ні на што паэт пражыў доўгае жыццё - амаль 80 гадоў.

                                        *****

Зайграй, зайграй, хлопча малы.
І ў скрыпачку і ў  цымбалы.
А  я зайграю  ў  дуду,
Бо  ў Крошыне жыць  не  буду.

Бо ў  Крошыне  пан  сярдзіты,
Бацька кіямі забіты,
Маці тужыць, сясра плача
:
"Дзе ж ты пойдзеш, небарача?..."

Дзе ж я пайду? Мілы Божа!
Пайду ў свет, у бездарожжа,
У ваўкалака абярнуся,
З шчасцем на вас азірнуся.

Будзь здарова, маці міла!
Каб ты мяне не нарадзіла,
Каб ты мяне не карміла,
Шчасліўшая ты б была!

Каб я каршуном радзіўся,
Я бы без паноў абыўся:
У паншчыну б не пагналі,
У рэкруты б не забралі
І ў маскалі не аддалі.

Мне пастушком век не быці,
А ў маскалях трудна жыці,
А я і расці баюся,
Дзе ж я, бедны, абярнуся?

Ой, кажáне, кажанé!
Чаму ж не сеў ты на мяне
?
Каб я большы не падрос
ды ад бацькавых калёс.


web-дизайн  
разработка и продвижение сайта. Ваш сайт будет на первой странице поиска.