Артур Вольскі.

Вялікі Бог!

Найбольшаю з патрэб

Спрадвеку быў для нас

надзённы хлеб.

Ёсьць хлеб –

І ўсё астатняе няўзнак.

Ёсьць хлеб –

        І нешта знойдзецца да хлеба.

Але аднойчы

        Мы зазналі смак

Свабоды,

        Што сышла нібыта зь неба.

Ды служка д`яблаў,

        Майстра здрадных спраў,

З-пад носу ў нас

        Свабоду нашу скраў.

І востры боль,

        Што мне працяў душу,

Як рану,

        Я ў сабе дасюль нашу.

Свабоды зноў

        Хоць трошкі зьведаць мне б,

Бо безь яе –

        І хлеб ужо ня хлеб.

Мой Божа,

        Творца ладу і злагоды,

Пакаяцца

мне загадзя дазволь.

Каб хоць крыху суняць

        Нясьцерпны боль,

Я хлеб мяняю

        На глыток свабоды.

web-дизайн  
разработка и продвижение сайта. Ваш сайт будет на первой странице поиска.