Рыгор Барадулін.
Ойча наш.
Ойча наш, што ў нябёсах,
Хай свяціцца імя Тваё
І ў зорах, і ў лёсах.
Хай прыйдзе Царства Тваё,
Як спатоля,
Хай Твая ўсеўладарная
Збудзецца воля,
Як на небе,
Так і на зямлі.
Хлеб наш надзённы пашлі,
Жыццядар, сёння нам.
І даруй нам нашыя даўгі,
Як і даруем мы даўжнікам.
Адгорадзі ад нас
Спакуслівыя лугі.
І ў смутны час,
І ў цёмныя дні
Нас ад нячысціка аслані.
Не зрушыць Царства Тваё.
І рушаць рухава
Ад Твайго цвярдога парога
І сіла, і слава
Твае мілаты і лагоды,
Айца, і Сына, і Духа Святога
Цяпер і заўсёды.
І на вячніны вячнін. Амін.
|