Казімір Сваяк

Шчасце

 

Птушцы да шчасця - вольнасці трэба,
Да шчасця краскі - яснага неба,
Дзіця шчасліва - на руках маткі,
Бяздольны рвецца - да цёплай хаткі.

Мудрага шчасце - веры шуканне,
Шчасце паэта - шчыра каханне,
Струджанным думкам - трэба спачынку,
Сэрцу збалеламу - вясны ўспамінку.

Для ўсіх жа людцаў, гдзе ёсць іх колькі,
Аднаго трэба на свеце толькі -
Без чаго свет наш - блудна дарога:
Усім да шчасця патрэбна Бога.

 

web-дизайн  
разработка и продвижение сайта. Ваш сайт будет на первой странице поиска.