Максім Багдановіч
Санет
Сярод пяскоў Егіпецкай
зямлі, Над хвалямі сінеючага Ніла
Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла.
У гаршку насення жменю там знайшлі.
Хоць зернеткі засохшыя былі,
Ды ўсё ж такі жыццёвая іх сіла
Паднялася і буйна ўскаласіла
Парой вясенняй збожжа на раллі.
Вось сімвал твой, забыты
краю родны,
Узрушаны, нарэшце, дух свабодны.
Я ведаю, дарэмна не засне
І з цемры вырвецца, маўляў, крыніца,
Якая так магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.
|