Алесь Гарун

 

                    *****

Божа мой! Я чую зноў -
Як мацнее ў мяне кроў.

А у грудзях сэрца б`ецца,
Па галоўцы жа вінецца

Думка нова, ды старая,
А загромна, а святая...

А ўсяму, ўсяму прычына:
Мая родная зямліна -

Ўжо варушыцца, ўстае,
Падымаецца, жыве...

Гэта чую я без слоў,
Дык мацнее ў мяне кроў!!!

web-дизайн  
разработка и продвижение сайта. Ваш сайт будет на первой странице поиска.