Уладзімір Караткевіч
Справядлівасць
Што такое ёсць справядлівасць,
Калі капануць глабока?
Яе няма, калі гнецца
Хоць адна ад крыўды спіна.
Як кулак
- не кулак без пальца,
І "ў абодвы не зрыць" аднавокі,
Так грамадства з адным нешчаслівым
Каштуе не болей лайна.
|